Показать сообщение отдельно
(#5 (permalink))
Старый
Аватар для CagucT

CagucT вне форума
Супер Юзер
Очки: 4,412, Уровень: 15
Очки: 4,412, Уровень: 15 Очки: 4,412, Уровень: 15 Очки: 4,412, Уровень: 15
Активность: 0%
Активность: 0% Активность: 0% Активность: 0%
 

Сообщения: 768
Благодарил(а): 2,162
Поблагодарили 1,095 раз в 500 постах
Регистрация: 05.02.2007
Адрес: 39/2
Возраст: 25
Отправить сообщение для  CagucT с помощью ICQ
По умолчанию 03.05.2007, 09:25

· пры наяўнасцi паноса сарбент прымаюць 3-4 разы на дзень, на прыём па 3-4 таблеткi вугля, цi па 1 пакуначку (гэта 2 сталовыя лыжкi) полiфепана, цi 2 пакуначкi смекты;
немаўлятам на прыём iдзе 1 таблетка вугля, цi 1 гарбатавая лыжка полiфепана, цi паўпакуначку смекты;
дзяцям 2-5 гадоў — 1-2 таблеткi вугля, цi 1 дэсертавая лыжка полiфепана, цi 1 пакуначак смекты.

АНТЫБIЁТЫКI
пры бактэрыйнай кiшэчнай iнфекцыi

ня трэба прымаць антыбiётык ужо адразу,
як толькi ў Вас цi ў Вашага дзiцяцi надарыўся панос:

· антыбiётык дапаможа толькi пры iнвазыўнай бактэрыйнай кiшэчнай iнфекцыi (пры наяўнасцi лiхаманкi, таксiкоза, дамешкаў склiзi альбо крывi ў кале);
· i ён саўсiм не карысны пры паносах, звязанных з харчовай несумяшчальнасцю ды пры вiрусных кiшэчных iнфекцыях;

так пры развiццi вадзянiстага паносу
без дамешкаў склiзi цi крывi ў кале
прыём антыбiётыка процiпаказаны;

· антыбiётыкi — то таксiчныя рэчывы, усе яны маюць безлiч адваротных дзеянняў;
так у дзiцячай практыцы забаронены прыём тэтрацыклiна i доксiцыклiна (да 12 гадоў), таксама вельмi зрэдку раiцца прыём левамiцэцiна i лiнкамiцына;

· антыбiётыкi забiваюць ня толькi шкодныя, але i свае нармальныя кiшэчныя мiкробы, таму iх безпадстаўны прыём можа прыводзiць да ўзмацнення паноса;

аб прызначэннi антыбiётыка пры паносепавiнны прымаць толькi Ваш доктар.
АНТЫБIЁТЫКI
як iх правiльна прымаць

· дзеля эфектыўнага дзеяння антыбiётыка звычайна неабходна падтрымлiваць ягоную пастаянную канцэнтрацыю ў арганiзме, таму калi Вы пачалі яго прымать, то

прымайце антыбiётык строга той дозай
i рэжымам (кратнасць i час прыёма)
як то зычыць Ваш доктар;

· прыём антыбiётыка курсам меньш за 4-5 дзён (а асаблiва прыём адной цi адно некалькiх таблетак “каб адным махам панос i спынiць”) анi ў якiм разе немагчымы: “недабiтыя” антыбiётыкам мiкробы робяцца нечуллiвымi да яго i калi надалей узнiкне новая кiшэчная iнфекцiя — гэты антыбiётык ужо будзе неэфектыўны для лекавання;
таму абавязкова

прымайце антыбiётык ня меней за 5 дней,
нават калi панос спынiцца i раней.

БIЯПРЭПАРАТЫ
для аднаўлення кiшэчнай флоры

· увесь кiшэчнiк чалавека населены собскiмi “добрымi” мiкробамi; пры паносах iдзе парушэнне складу гэтай нармальнай кiшэчнай мiкробнай флоры, асаблiва часта — пры паносах у дзяцей, а таксама пасля працяглага i безпадстаўнага ўжытку антыбiётыкаў;

бiяпрэпараты — гэта лекi,
што аднаўляюць нармальную кiшэчную флору
бiяпрэпараты могуць утрымлiваць бiфiдумбактэрыi, якiя складаюць да 90% кiшэчной флоры ў норме, лакта- i колiбактэрыi цi iхныя камбiнацыi (бiфiдумбактэрын, лактабактерын, дыялакт); некаторыя прэпараты ўяўляюь з сабе стрававыя рэчывы, неабходныя для памнажэння нармальных мiкробаў у кiшэчнiку (хiлак); iншыя — некiшэчныя бактэрыi (бакцiсуптыл) цi дрожжы (бiяфлор, энтэрол), дапамагаючыя выдалять з кiшэчнiка патагенныя мiкробы;

i хай сабе бiяпрэпараты розняцца па сваiм складзе, iхныя эфекты сходныя;
· бiяпрэпараты раюць прымаць не пры ўсякiм паносе: яны паказаны пры кiшэчным разладдзi ў дзяцей; пры цяжкiх, працяглых i паўторных паносах цi дысбактэрыёзах у дарослых; магчыма
пры кiшэчным “носьбiцтве” шкодных бактэрый;

· прымаюць бiяпрэпараты за 20-30 хвiлiн да ежы, запiваючы гатаванай вадой цi малаком;
грудным дзяцям даюць непасрэдна перад кармленнем
цi нават разводзячы ў грудным малацэ;

· рачынены ў вадзе/ малацэ парашковы прэпарат неабходна выкарыстаць адразу ж — ягонае захоўванне не дапушчаецца;

· прымаюць на працягу ўсяго часу паноса плюс
2-3 тыднi апасля; пры дысбактерыёзах кiшэчнiка цi носьбiцтве патагенных кiшэчных бактэрый у дзяцей бiяпрэпараты прымаюцца больш падоўжана.
ТАКІМ ЧЫНАМ
трэба памятаць

· самая першая дапамога пры паносе – гэта ўспаўненне нястачы вады ў арганізме – піццё;

· добрага адпаівання, правільнага харчавання і, верагодна, прыёму сарбентаў звычайна хапае для лекавання паноса;
·пры наяўнасці склізі альбо крыві ў кале, працяглай ліхаманкі з таксікозам – трэба абавязкова звярнуцца да доктара, магчыма трэба прызначэнне антыбіётыкаў;
·не прымайце антыбіётыкі самастойна ці з парады “суседкі”;
·біяпрэпараты – гэта не панацэя, яны патрэбныя ўжо бліжэй да выздараўлення.


БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВ
Мікола Галабародзька, лекар-інфекцыяніст


СagucT считает что это тоже правильно ...
Ответить с цитированием
Эти 2 пользователей сказали Спасибо CagucT за этот пост:
Bloody Marja (16.09.2007), Ноэль (03.05.2007)