Показать сообщение отдельно
(#4 (permalink))
Старый
Аватар для CagucT

CagucT вне форума
Супер Юзер
Очки: 4,412, Уровень: 15
Очки: 4,412, Уровень: 15 Очки: 4,412, Уровень: 15 Очки: 4,412, Уровень: 15
Активность: 0%
Активность: 0% Активность: 0% Активность: 0%
 

Сообщения: 768
Благодарил(а): 2,162
Поблагодарили 1,095 раз в 500 постах
Регистрация: 05.02.2007
Адрес: 39/2
Возраст: 25
Отправить сообщение для  CagucT с помощью ICQ
По умолчанию 03.05.2007, 09:24

ЛЕКАВАННЕ
ВОСТРЫХ КIШЭЧНЫХ IНФЕКЦЫЯЎ (ПАНОСАЎ)
улучае тры асноўныя складнiкi:
· увядзенне губляемай з паносам вадкасцi (пiццё);
· правiльнае харчаванне (дыета №4);
· прыём сарбентаў.

· бывае — i толькi пры наяўнасцi прызнакаў бактерыйнай iнфекцыi — паказаны прыём антыбiётыкаў;
· у шэрагу выпадкаў паказаны прыём бiяпрэпаратаў.
АБІЛЬНАЕ ПIЦЦЁ
для ўспаўнення губляемай вадкасцi
· уся вадкасць, што губляецца з арганiзма пры кiшэчнай iнфекцыi (з паносам, iрвотай,
з празмерным паценнем пры лiхаманцы), павiнна ўспаўняцца з дапамогай пiцця;

·пiць можна любую вадкасць:
несалодкiя кампоты i морсы,
мiнеральную ваду ў цёплым выглядзе бяз газаў,
рысавы адвар,
спецыяльныя рэгiдратацыйныя росчыны — рэгiдрон, цытраглюкасалан, оралiт (iх можна набыць у аптэцы)
цi проста гатаваную ваду;

·пiть неабходна дробна: патроху, але часта,
так як выпiтая ўзаглот вада можа справакаваць iрвоту;

·выпiваць необходна роўна столькi вадкасцi, колькi губляецца з арганiзму:

у дарослага патрэба ў вадкасцi добра рэгулюецца смагай — проста неабходна пiць колькi Табе хочацца,звычайна гэта да 2-2,5 лiтраў на суткi;

дзяцей ранняга ўзросту трэба няспынна адпойваць з лыжкi цi са стакана — кожныя 10-15 хвiлiнаў прапанаваць па глытку цi па гарбатавай лыжцы вадкасцi:
немаўляцi неабходна 200-800 мл вадкасцi на суткi,
дзiцёнку 1-3 гадоў — каля лiтра.
харчаванне пры паносе
· нельга прымушаць сабе галадаваць —
рацыён павiнны быць дастатковым i паўнавартасным;
·прымаць ежу патрэбна дробна:
невялiкiмi порцыямi 5-6 разоў на суткi;
· выключаюцца з рацыёну грубая ежа, стымулятары выдзя-лення страўнiкавых сокаў (тлустае, смажанае, вяндлiна, спецыi) ды прадукты, што спрыяюць бражэнню ў кiшэчнiку (сырая садавiна i гароднiна, малако, здобныя вырабы).

нельга есці!
калi ласка ясце:
сырая садавiна i гароднiна
1-2 бананы
яблык (пюрэ цi добра зжаваны)
лiмон да гарбаты

малако

усе кiсламалочныя стравы:
кефiр, ёгурт, смятана, твораг, сыр

сала i тлустае мяса
(качка, свiнiна, баранiна)
тлушч

курацiна, ялавiчына, нятлустая рыба
1-2 яйкi
троху масла

смажанае

варанае, тушонае


САРБЕНТЫ
дзеля звязвання мiкробаў i таксiнаў

· сарбенты - гэта рэчывы, якiя пры прыёме ўнутрь "сарбуюць", то бок звязваюць сваёй паверхняй мiкробаў-узбуджальнiкаў кiшэчных iнфекцый, а таксама iхныя таксiны, што выдзяляюцца ў паражню кiшэчнiка;

сарбенты бываюць таблеткавыя (актываваны вугаль, беласорб), парашковыя сарбенты, якiя маюць больш выразнае сарбуючае дзеянне (полiфепан iiнш.) i гелевыя сарбенты, асаблiва зручныя для выкарыстання ў дзяцей (энтерасгель); таксама ёсць сарбенты, акрамя таго маючыя i абвалокваючыя кiшэчную сценку ўласцiвасцi (смекта);

·прымаюць сарбенты ўнутр — праз рот, ня разам з ежай цiiншымi таблеткамi — за гадзiну да цi праз гадзiну-паўтары пасля (каб прадухiлiць звязванне харчовых рэчываў i лекаў); таблеткавыя сарбенты трэба разжаваць цi растаўкцi на пыл (апасля расчынiць вадою ды выпiць) для павелiчэння iхнай сарбцыйнай паверхнi;

· пры наяўнасцi рвоты адразу трэба прамыць страўнiк, пючы (а затым выблёўваючы) ваду цi слабы росчын марганцоўкi да таго часу, як у выходзячай з iрвотаю вадзе больш ня будзе рэшткаў ежы (для якаснага прамывання звычайна патрэбна да 3-5 лiтраў вады), а затым аднаразова прыняць 10-15 таблетак актываванага вугля цi 2 пакуначкi (гэта 4 сталовыя лыжкi бяз верху) полiфепана;


СagucT считает что это тоже правильно ...
Ответить с цитированием
Эти пользователи сказали спасибо CagucT за этот хороший пост:
Ноэль (03.05.2007)